Былы абаронца "Оршы" Аляксей Казлоў, які, як аказалася, шмат гадоў пакутаваў гульняманіі, з-за чаго развёўся з жонкай, а затым стаў здаваць матчы са сваім удзелам, можа атрымаць да 2-х гадоў турэмнага зняволення. Казлоў будучы гульцом некалькіх клубаў атрымліваў грошы за "правільны", гэта значыць патрэбны мафіёзным замоўцам вынік. У тым ліку паспяваў атрымаць грошы за меркаваныя паразы ад "Энергетыка-БДУ" ў чэмпіянаце і ад "Віцебска" ў кубку. Прычым у матчы з "Віцебскам" Казлоў нават не патрапіў у заяўку, але патрэбны замоўцам вынік быў забяспечаны, у канцы гульні аршанцы рэзка пагоршылі сваю гульню, у выніку прайграўшы разгромна. Але следства не прыцягнула да адказнасьці нікога з іншых гульцоў "Оршы". Не знойдзена доказаў іх віны, пры гэтым сайт "Трыбуна" мяркуе, што для Казлова проста ўдала склаліся абставіны, і на самай справе гульню ніхто з партнёраў па камандзе не здаваў. Проста каманда і без Казлова згуляла кепска, пры гэтым не паддаючыся.
Пракурор прасіць суд прысудзіць экс-гульца "Оршы" і "Нафтана" Аляксея Казлова да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, абвінавачванне прапануе змяніць для яго меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на ўзяцце пад варту.