12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

4 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

Эфектная перамога

13.07.2020 10:28

2629 праглядаў, 0 каментароў

«Орша» саступала ў Пінску, але зламіла супраціў супраціўніка.

У матчы 12-га туру футбольны клуб "Орша" адправіўся на поўдзень нашай краіны на гульню з пінскай "Хваляй". Аршанцы традыцыйна няўдала выступаюць у Пінску, і на гэты раз нічога не паказвала на тое, што будзе іначай. Пінчукі завалодалі ініцыятывай спачатку, і ўжо на 12-й хвіліне ў вароты Маталыгі быў пастаўлены пенальці. Да "кропкі" падыйшоў найлепшы снайпер "Хвалі" ў гэтым сезоне футбаліст з Расеі Іскандар Зарабекаў і бліскуча выканаў 11-метровы. "Хваля" наперадзе". Праўда, ужо праз дзве хвіліны пенальці зарабілі аршанцы. Біць нечакана падыйшоў цэнтральны абаронца "Оршы" Сямён Смунёў і забіў. 1:1. На 34-й хвіліне другі мяч увайшоў у сетку гаспадароў пасля ўдару Глеба Жалезнікава. Лайнсмэн паказаў, што Глеб быў у афсайдзе, аднак галоўны ўбачыў у моманце рыкашэт ад абаронцы супраціўнікаў, і вызнаў пазіцыю чыстай — 2:1 на карысць сіня-белых! Але за паўгадзіны да канца матчу наступ "Хвалі" прынёс ёй поспех, а форвард "Оршы" Мікіта Шугункоў няўдала падключыўся да абароны — аўтагол. Але Шугункоў выправіўся на апошняй хвіліне! Ён не ўпусціў свой шанц ля варотаў Рамана Клюкіна — 3:2, і "Орша" вязе важныя тры ачкі дамой!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Эфектная перамога

«Орша» саступала ў Пінску, але зламіла супраціў супраціўніка.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение