Наваполацкі "Нафтан" пачынаў сезон з вялікім штрафам у пунктах. Цяпер каманда выйшла з цяжкога становішча, але пакуль яшчэ займае перадапошні радок табліцы. Аршанцы напярэдадні праявілі волю і перамаглі ў Пінску мясцовую "Хвалю" 3:2. Як піша тэлеграм-канал "Аршыца ультрас", каманды правялі паміж сабой, пачынаючы з 1967 года, 28 матчаў. У 7 святкавала перамогу "Орша", у 17 выйгралі нафтавікі. Летась сіня-белыя перамаглі навапалачан на выездзе, а дома згулялі з імі ўнічыю.
Матч "Орша" — "Нафтан" адбудзецца 18-га ліпеня на Гарадскім стадыёне. Пачатак а 17:00.