Каля года ў раёне вакзала на вуліцы Дзяржынскага будаваўся новы гандлёвы цэнтар. Хаця юрыдычна ўладальнікі наўрад ці будуць рэгістраваць новы гандлёвы будынак як гандлёвы цэнтар - з-за яго малых плошчаў. Звонку падаецца, што ў будынку - дакладней у прыбудове да жылога дома - змогуць размесціцца не больш за тры крамкі, па адной на кожным паверсе.
На першым паверсе размесцілася і ўжо пачала працаваць новая аптэка.