Працягваецца чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. Напярэдадні аршанскі "Мясакамбінат" вырваўся на першае месца ў сваёй зоне. У гасцях ён нанёс паразу пастаўскаму ПМЦ 1:0. Пераможны мяч на 18-й хвіліне правёў Уладзімір Склязноў.
Сёлета атрымалася так, што аршанцы вымушаныя гуляць у зоне з усімі камандамі заходняй часткі Віцебскай вобласці, а больш блізкія да нас Сянно, Талачын і Дуброўна знаходзяцца ў іншай зоне і ездзяць у больш блізкія Гарадок і Віцебск. Праўда, справы, нягледзячы на меншыя па адлегласці пераезды, ідуць у каманд не надта добра, усе яны займаюць месцы ў другой частцы табліцы. Нядаўна яшчэ грознае "Сянно" дома саступіла "Дзецкасельскаму" з Гарадка 1:3, талачынская "Ніва" прайграла на выездзе віцебскаму "Прадцэнтру" 1:2, ну а справы дубровенскага "Дняпра" зусім кепскія. Сустрэча з адной з манейшых каманд вобласці апошніх сезонаў віцебскім "Газавіком" і чакалася цяжкой, і прынесла паразу 0:2 на родным стадыёне. Пакуль дубровенцы сёлета яшчэ не перамагалі.