12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Орша, Эканоміка

Аэрадром з кастрычніка

04.08.2020 11:54

3404 прагляду, 0 каментароў

У Балбасава неўзабаве запрацуе аэрадром.

У кастрычніку пачне працаваць аэрадром «Орша» каля пасёлка Балбасава. Ён будзе выкарыстоўвацца для прыёму грузавых рэйсаў, а таксама стане запасным для пасадкі буйных самалётаў. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі.

- Аэрадром "Орша" плануецца як грузавы аэрапорт для грузавой працы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Там ствараюцца значныя і досыць магутныя лагістычны цэнтр і вытворчы кластар. Інвестар ж заўсёды прыходзіць да пэўнай транспартнай даступнасці. Аэрадром "Орша" мае гэтую даступнасць і можа называцца мультымадальным, зыходзячы з таго, што там забяспечваюцца паветраныя зносіны, чыгуначныя і аўтамабільныя, - паведаміў Арцём Сікорскі.

Па словах Сікорскага, цяпер у грамадзянскай авіяцыі эксплуатуюцца самалёты тыпу Boeing 747. У выпадку дрэнных метэаўмоў небудзь іншых умоў, пры якіх самалёт не мог сесці ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», іншых запасных ў яго не было.

- Самалётам даводзілася выходзіць альбо ў Прыбалтыку, альбо ў Расею, Украіну, Польшчу. Для такіх тыпаў паветраных суднаў узлётна-пасадачная паласа ў Оршы дае дадатковыя магчымасці для бяспечных ўзлёту і пасадкі, - адзначыў Сікорскі.

Раней Банк развіцця накіраваў на капрамонт узлётна-пасадачнай паласы, рэканструкцыю рулёжных дарожак і будаўніцтва дапаможных аб'ектаў на аэрадроме да 19,5 млн даляраў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аэрадром з кастрычніка

У Балбасава неўзабаве запрацуе аэрадром.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение