У чвэрцьфінале аршанскі клуб адправіўся ў Талачын, дзе сустракаўся з мясцовай "Нівай". Дубль Уладзіслава Знака, які перайшоў у "Дарожнік" з першалігавай "Оршы", а таксама галы Рамана Малафеева і Дзмітрыя Швядко прынеслі аршанцам поспех. "Дарожнік-Мясакамбінат" выйграў матч 4:1. У іншых парах віцебскі "Прадцэнтр" з лікам 2:1 перамог "Лепель", гарадоцкі "Дзецкасельскі" разграміў "Сянно" 5:2, а віцебскі "Газавік" выбіў з Кубка "Мёры" — 4:0.
У паўфіналах 8 жніўня сустрэнуцца "Прадцэнтр" (Віцебск) — "Дарожнік-Мясакамбінат" (Орша), "Дзецкасельскі" (Гарадок) — "Газавік" (Віцебск).