15:00

+12

7 м/с

979 гПа

18:00

+12

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

00:00

+6

4 м/с

986 гПа

03:00

+6

3 м/с

988 гПа

Орша, Культура

Згадка Orsha.eu

08.08.2020 12:04

2772 прагляду, 0 каментароў

У кнізе пра аршанскіх габрэяў згадваецца і наш сайт.

У 2019 годзе "Выдавецкімі рашэннямі" па ліцэнзіі Ridero была выдадзена кніга "Орша и евреи". У кнізе змяшчаецца інфармацыя пра габрэйскае гета ў Оршы, якое было, па некаторых ацэнках, нават больш страшным за гета ў Менску, біяграфіі Хігрына, Ласкіна і іншых знакамітых выхадцаў з Оршы габрэйскага паходжання. Аўтар кнігі Маргарыта Акуліч згадвае, напрыклад, як габрэйская грамада Оршы, найперш рэлігійная абшчына хацела ўратаваць дом Барыса Ласкіна на вуліцы Менскай у самым цэнтры горада. Прапаноўвалася за ўласны кошт сачыць за домам і зрабіць там кавярню габрэйскай кухні, аднак улады горада праігнаравалі ўсе просьбы і сапраўды разумныя ідэі, якія маглі б прывабіць у Оршу турыстаў. Замест гэтага дом проста знеслі.

А таксама ў кнізе прыгадваецца наш сайт. Згадваецца ён у кантэксце "Ўспамінаў Іасялевіча" — рэдактара першай дэмакратычнай газеты горада "Оршанский вестник" Хайма Маісеявіча Іасялевіча. У свой час Алесь Шутаў знайшоў успаміны, запісаныя сынам Іасялевіча, і пачаў публікаваць такія важныя для гісторыі Оршы гісторыі на нашым сайце. З прыватных архіваў і дзённікаў інфармацыя стала вядомай тым, хто цікавіўся гісторыяй Аршаншчыны.

Лічым, што гэтыя публікацыі вартыя таго, каб зноў даць на іх спасылкі, тым больш з'явілася адпаведная нагода ў выглядзе кнігі "Орша и евреи" і згадкі там успамінаў Іасялевіча і нашага сайту. Успаміны друкаваліся на расейскай мове.

Воспоминания Иоселевича ч.1

Воспоминания Иоселевича ч.2

Воспоминания Иоселевича ч.3

Воспоминания Иоселевича ч.4

Воспоминания Иоселевича ч.5

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Згадка Orsha.eu

У кнізе пра аршанскіх габрэяў згадваецца і наш сайт.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение