Лідэры чэмпіянату 2-й лігі (разам са "Жлобінам") правядуць гасцявы паядынак з рагачоўскім "Дняпром". У "сіня-белых" 23 балы пасля 9 сустрэч, у "Дняпра" 9 пунктаў і 9-я пазіцыя сярод тузіна камандаў.
Мінулы раз каманды сустракаліся яшчэ ў 2001 годзе ў рамках 1-й лігі. Тады мясцовая каманда называлася "Рагачоў-ДзЮСШ-1". У тым чэмпіянаце рагачоўцы замкнулі табліцу, сталі 15-мі і выляцелі ў 2-ю лігу. "Орша" таксама правяла той чэмпіянат не лепшым чынам, заняўшы 12-ты радок. Наша каманда тады здолела захаваць месца ў 1-й лізе, аднак з фінансавых прычынаў вымушаная была пачаць наступны сезон нават не ў 2-й лізе, а ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці.