Орша 28 і 29 чэрвеня чарговы раз стала цэнтрам буйных спаборніцтваў па аўтакросе. У дывізіёне "Д-1" перамогу святкаваў аршанец Сяргей Альхіменка, прадстаўнік ДТСААФ. Іншы аршанец Алег Захарэнка стаў 2-м, ён прадстаўляў Оршу-Газаўтасістэм. Гоншчык РУСЦ ДТСААФ Канстанцін Бумай фінішаваў 3-м.
У дывізіёне "Нацыянальны-2000" перамогу адсвяткаваў Павел Папкоў з Mastercross, яго напарнік Андрэй Кучынскі стаў 2-м. Замкнуў тройку менчук Аляксандр Стэфановіч. Аршанцы Аляксандр Забірка, Аляксей Буракоў і Віталь Жданаў сталі 5-м, 7-м і 10-м.