У фінальным матчы, які прайшоў у Віцебску на запасным полі спартовага комплекса на вуліцы Люднікава, аршанскаму "Дарожніку-Мясакамбінату" супрацьстаяў адзін з вядучых клубаў абласнога ўзроўню апошніх гадоў "Газавік" з Віцебску. Адзіны гол, забіты Юрыем Яцэнкам на 68-й хвіліне прынёс трафей "газавікам". Незадоўга да гэтага ў складзе аршанцаў на 57-й хвіліне быў выдалены Аляксандр Кальм. Аршанцы нават у меншасці маглі зраўняць лік, аднак на 75-й Раман Малафееў не рэалізаваў 11-метровы. Аршанцы дайшлі да фіналу, але яго прагулялі.
Склад "Дарожніка-Мясакамбіната": Камароў, Суздальцаў, Волчанка, Хомчанка, Івулін (Міхасёў, 84), Кальм, Кулішкін (Склязноў, 78), Данілкоў, Круцілін (Цюніс, 59), Малафееў, Сянчыла (Камароў, 75).