На дзясятках прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі пачаліся страйкі супраць знаходжання Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта. Людзі патрабуюць адстаўкі аўтарытарнага лідара, вызвалення ўсіх палітвязняў, узбуджэння крымінальных спраў на сілавікоў, якія здзейснілі катаванні затрыманых на мірных акцыях пратэсту, а таксама новых выбараў са справядлівым падлікам галасоў. Вялікая колькасць прадпрыемстваў страйкуе ў Гародні ды Менску — гэта два асноўныя рухавікі Агульнанацыянальнага страйку. Слаба выглядае ў агульнай карціне Магілёў, дзе застрайкаваў толькі Віленскі рынак. І зусім няма Оршы, нават нягледзячы на вялікую колькасць стратных прадпрыемстваў у рэгіёне. Затое ёсць такія малыя гарады як Свіслач, Ашмяны, Паставы і іншыя. Штодня да страйку далучаюцца ўсё новыя прадпрыемствы. Яшчэ некалькі арганізацый абмежаваліся лістом да кіраўніцтва з палітычнымі патрабаваннямі, аднак большасць калектыву там прагаласавала супраць страйку.
Самым істотным ударам для ўладаў выглядаюць страйкі на такіх стратэгіна важных прадпрыемстваях як Мазырскі НПЗ, ГародняАзот, Беларуськалій у Салігорску, Нафтан у Наваполацку і шэраг заводаў у Менску, дзе не працуюць ад аднаго цэху да цэлага прадпрыемства. Поўны спіс страйку.