На сайце дзяржзакупак размешчаны тэндар ад Аршанскага выканкаму на набыццё сцягоў. Чыноўнікі сабраліся абнавіць свой запас чырвона-зялёных сцягоў, а заадно (можа да чаго рыхтуюцца?) закупіць расейскія і кітайскія сцягі.
Выканкам закупае 1 сцяг 75х150 сантыметраў і 8 вялікіх чырвона-зялёных метр на два. Таксама два вялікія сцягі Оршы і два сцягі Віцебскай вобласці.
А дадаткова аршанскія ўлады закупяць па два сцягі расейскіх і кітайскіх памерамі 90х135 сантыметраў.
Арыентыровачна чыноўнікі гатовыя патраціць на 17 сцягоў 750 рублёў. Атрымліваецца, кожны сцяг у сярэднім будзе каштаваць бюджэту раёна больш чым 44 рублі.