Першая гульня аршанскай барнай інтэлектуальнай гульні прайшла 15 верасня. Нагадаем, што звычайна гульня на лета сыходзіць на адпачынак - сезон зачыняецца ў чэрвені "Лігай чэмпіёнаў" у якой удзельнічаюць тыя хто хоць раз за сезон займаў першае месца, летам праходзіць толькі адна гульня для дарослых (з пікантнымі пытаннямі) і потым да верасня новых гульняў не адбываецца.
У гэтым годзе, праўда, традыцыя збілася: сезон скончыўся трохі пазней, бо пад канец сезона гульня сыйшла на каранцін. А летам замест адной "чорнай" гульні прайшло дзве па-за сезонныя. Другая па-за сезонная гульня адбылася ў сувязі з палітычнымі падзеямі і была тэматычнай пра Беларусь.
А першая гульня сезона распачалася традыцыйна, хаця і мела некалькі адрозненняў. Па-першае, з'явілася новая вядучая гульні. Па-другое для ўдзельнікаў абвешчаны дадатковы прыз - які атрымлівае выпадковая каманад, якая зойме нейкае месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы (да гэтага прызы атрымлівалі першыя тры пераможныя месцы і каманада заняўшая апошняя месца). А саме галоўнае: новае месца гульняў. За пяць гадоў (калі не лічыць паўтара сезона "Мазгабойняў", якія з'явіліся ў Оршы раней і потым перараслі ў "Бітву розумаў") гульня стала настолькі папулярнай, што ранейшыя месцы не змяшчаюць усіх ахвотных. Арганізатары спрабавалі разбіваць гульні на два дні, правозіць адначасова ў двух розных месцах, але ў выніку проста знайшлі большыя плошчы ў кавярні "Мята".
А першым пераможцам першай гульні сезона стала наймацнейшая на сёняшні дзень каманада By.Лён. Другое месца ў "Камфортнай каманды", якая ў папярэдніх сезонах рэдка патрапляла ў тройку і трэцяе месца ў старажылаў гульні каманды "Анархія".
Наступная гульня плануецца 24 верасня.