У Оршы працягваецца распаўсюджвацца Ковід-19. І хаця цэнтар эпідэміялогіі так і не дае дакладных лічбаў па захворванні, прынамсі больш як месяц на іх сайце новых дадзеных не публикуецца, эпідэміёлагі пайшлі па аб’ектах гандлю з прадпісаннямі, што трэба зрабіць для мінімізацыі распаўсюду хваробы.
Агулам цэнтар эпіэміялогіі патрабуе выкананання 16 абавязковых пунктаў для гандлю і сферы паслугаў:
1. У краме ці кавярні павінна быць інфармацыя для пакупнікоў па ўзмацненні санітарна-эпідэміялагічнага рэжыма
2. Інструкцыя з пералікам мерапрыемстваў па ўзмацненні рэжыма
3. Не меньш за тры вільготныя прыборкі за дзень з выкарыстаннем дэзраствораў
4. Дэзрастворы павінны быць не проста ў наяўнасці, але з запасам
5. Работнікі пры кантакце з кліентамі абавязаны быць у масках
6. Масак на кожнага работніка павінна быць не меньш за 4, каб іх можна было мяняць кожныя дзве гадзіны
7. Аднаразовыя пальчаткі пры рабоце з кліентамі
8. І, канешне, запас пальчатак
9. Кожны работнік мусіць штодзённа мерыць тэмпературу і запісваць вынікі ў адпаведны журнал
10. Антысептык для кліентаў з дазатарам
11. Асобны антысептык з дазатарам для супрацоўнікаў аб’екту гандлю
12. Для супрацоўнікаў антысептык павінен быць з запасам
13. На аб’екце мусіць быць аб’ява для кліентаў пра захоўванне дыстанцыі ў 1,5 метры
14. У прыбіральнях павінны быць: вадкае мыла з дазатарам, туалетная папера, аднаразовыя рушнікі
15. Антысептыкі мусяць знаходзіцца і ў прыбіральнях таксама
16. А ў кавярнях паміж месцамі для сядзення кліентаў павінна быць адлегласць у 1,5 метра.