Звязана гэта будзе з тым, што райвыканкам перакрые некаторыя цэнтральныя вуліцы для правядзення полумарафона. З 11-00 да 12-00 будзе перакрытая вуліца Леніна ў самым цэнтры - ад Мінскай (ад калегіюма) да Піянерскай (крама Санта). Пасля старту прабежкі з 12-00 да 15-00 перакрыюць рух па вуліцы Замкавай (каля Гарадзішча), прашпекце Тэкстыльшчыкаў, вуліцы Бабкова, Воз-ан-Улен, Гомельскай і Магілёўскай а таксама па Леніна з Камсамольскай да вуліцы Сяліцкага. Агулам полумарафон будзе доўжыцца да 17-00. І калі на прыватных аўтамабілях пасля 15-00 яшчэ дзе-нідзе можна будзе праехаць, то аўтобусы або цалкам спыняць рух, або будуць ездзіць толькі палову свайго звычайнага маршрута.
Так, маршрут №1 ад вакзала будзе ездзіць толькі да "Цэнтрума" і назад. Маршрут №3 Будзе хадзіць да "Зоны адпачынку" да Цэнтрума і назад. №5 таксама толькі да Купца з боку Сельгастэхнікі. Тое самае тычыцца маршрутаў №9 і 23.
Маршрут №11 ад вакзалу будзе ісці да "ІнСвет", але без заезду на вуліцу Леніна - па Астроўскага. №14 пойдзе па поўным маршруце ад Андрэеўшчыны да вакзалу, але не па Леніна, а мінаючы гэтую вуліцу па Сяліцкага, Марата, Свярдлова і Астроўскага.
Некаторым маршрутам пашанцавала яшчэ меньш: №2, №10, №13 увогуле з 10-00 да 17-00 будуць адмененыя.
Фактычны транспартнага руху будуць пазбаўленыя ўсе Задняпроўскія раёны. Прыгарадныя аўтобусы працягнуць хадзіць, але па горадзе яны будуць мяняць свой маршрут, адпаведна, могуць збівацца з графіку руху.