Пачаўся чэмпіянат Беларусі па валейболе. У дывізіёне Б гуляе аршанскі "Узлёт" і ў першым туры першынства аршанцы не пакінулі шанцаў магілёўскаму "Камунальніку" — 3:0 (25:8 25:21 25:15).
Нашу каманду, як і раней, трэніруе Наталля Лобчанка, яе памочнік — Дзяніс Тамашэўскі. Склад "Узлёта": Бацян Раман, Марэцкі Яфім, Скварцоў Дзяніс, Старавойтаў Юры, Дудалеў Мікіта, Вараб'ёў Дзяніс, Тамашэўскі Дзяніс, Зінкевіч Павел, Манькоўскі Валерый, Кунцэвіч Іван, Каваленка Андрэй, Пушкін Елізар, Суханаў Багдан, Пяцькоў Валерый.