Прайшоў чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У 4-м туры "Вітэн" з Оршы прымаў на сваёй пляцоўкі гомельскі БЧ, з якім нядаўна аспрэчваў чэмпіёнскі тытутл і рабіў гэта з поспехам. На гэты раз БЧ ужо не ўвасабляе такой вялікай сілы, аршанцы разграмілі супернікаў з непрыстойным лікам 13:1. У складзе чырвона-чорных 3 мячы правёў Гусакоў, 2 забіў Пераміцін, таксама быў адзін аўтагол і галы Гуменюка, Пятрова, Батурына, Рабыкі, Лазюка, Піскуна і Рося. З усіх, хто гуляў у гэтым матчы за аршанцаў, не вызначаліся толькі брамнік Лысенка і форвард Козел.
"Вітэн" мае 12 пунктаў з 12 магчымых і пераканаўча ўтрымлівае першае месца ў турнірнай табліцы. У 5-м туры "Вітэн" адправіцца ў госці да УУС-"Дынама", будзе гэта 4-га кастрычніка.