21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

У «Лакаматыва» трэцяя. Тэхнічная

29.09.2020 19:16

3761 прагляд, 0 каментароў

Хакейнаму клубу з Оршы залічылі новую тэхнічную паразу. Федэрацыя не зважае на каронавірус.

Беларускі хакей працягвае "душыць" эпідэмія каронавіруса. Праўда, Федэрацыя хакею Беларусі, якую цяпер узначальвае колішні дзіцячы трэнер, генеральны дырэктар менскага "Дынама", набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, не робіць ніякіх саступак і працягвае залічваць паразы камандам, якія не з'яўляюцца на матчы з-за вялікай колькасці хворых хакеістаў. Сам Баскаў адзначыў, што на адмысловай сустрэчы прадстаўнікоў усіх хакейных клубаў нікога ад аршанскага "Лакаматыва" на ёй не было. А тады было пастаноўлена, што вірусныя інфекцыі не будуць падставай для адмены ці пераносу матчаў, зацверджаных першапачатковым календаром.
Такім чынам, на мінулым тыдні праз колькасць хворых у камандзе "Лакаматыў" не выйшаў на матчы з салігорскім "Шахцёрам" і менскім "Юнацтвам", а сёння, 29-га верасня, меўся сустракацца з "Магілёвам", але і на гэты матч каманда не выйдзе — каронавірус у 5 гульцоў "чыгуначнікаў" і ў 3 чалавек назіраюцца сімптомы хваробы. ФХРБ зноў прыняла рашэнне залічыць тэхнічную — ужо трэцюю — паразу аршанскай хакейнай камандзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У «Лакаматыва» трэцяя. Тэхнічная

Хакейнаму клубу з Оршы залічылі новую тэхнічную паразу. Федэрацыя не зважае на каронавірус.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение