12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Нацыянальны сцяг па-над стадыёнам

05.10.2020 14:54

8844 прагляду, 0 каментароў

У Оршы ў нядзелю не было масавых акцый, затое павесілі сцяг.

У нашым горадзе ў нядзелю, 4-га кастрычніка, не сабралася масавай акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі. Супрацоўнікі міліцыі арганізавана прыбылі на цэнтральную плошчу Оршы і нават выставілі свой аўтамабіль на стаянцы каля Прыдняпроўскага парку. Плошчу патрулявалі людзі ў цывільным і непасрэдна ў міліцэйскай форме. Аршанцы ўжо не першую нядзелю не рызыкнулі сабрацца разам, акцыя не адбылася. Раней некаторыя ўдзельнікі масавых акцый ужо атрымалі папярэджанні, штрафы і суткі зняволення. Але некаторыя праявы супраціву непрызнанаму Еўропай прэзідэнту і фальсіфікацыям выбараў усё ж можна было ўбачыць. У адным з чатаў з'явіўся фотаздымак з Цэнтральнага стадыёна Оршы, дзе на асвятляльнай мачце вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Калі на стадыён зрабіць больш якасны здымак быў адпраўлены наш карэспандэнт, акурат у гэты момант нацыянальны сімвал ужо здымалі з вышыні работнікі. Раней у жніўні-верасні нацыянальныя сцягі ўжо з'яўляліся ў розных месцах Оршы. У прыватнасці, у Чаромушках, на Задняпроўі і на шэрагу прыватных дамоў. І ўсё ж размах вывешвання нацыянальных колераў сярод аршанцаў не такі высокі, як у Менску, дзе штодня вывешваюцца дзясяткі нацыянальных сцягоў. Міліцыя, якая пакуль застаецца на баку Лукашэнкі, засцерагае ад падобных дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. І папярэджвае парушальнікаў аб штрафах і магчымых сутках.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нацыянальны сцяг па-над стадыёнам

У Оршы ў нядзелю не было масавых акцый, затое павесілі сцяг.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение