Яшчэ ніколі "Орша" ў афіцыйных матчах не перамагала "Гомель". Не здарылася гэтага і цяпер. У матчы, які адбыўся на гомельскім стадыёне "Цэнтральны", аршанцы нічога не змаглі супрацьпаставіць зялёна-белым. Пры гэтым гаспадары поля, якія бесперапынна атакавалі і стваралі момант за момантам ля брамы Іллі Маталыгі, толькі на апошніх хвілінах здолелі зняць апошнія пытанні адносна пераможцы паядынку — камандзе Аляксандра Вопсева трэба аддаць належнае ў тым, што рэдкія контратакі сіня-белых былі сапраўды небяспечнымі. Ржэўскі адкрыў лік, а ў другім тайме Жалезнікаў скараціў адставанне, і лік 2:3 трымаўся да самага канца, пакуль "Гомель" не забіў чацвёрты мяч.
"Орша" апусцілася на 11 радок табліцы, а вось "Гомель" працягвае змаганне за выхад у Вышэйшую лігу.