Увогуле пры парверцы мясной прадукцыі з Беларусі Рассельгаснагляд выявіў парушнні на 11 прадпрыемствах. Аршанскі мясакансервавы — толькі адзін з іх. У яго прадукцыі з ялавічыны была выяўленая вантробная палачка. З найбольш блізкіх іншых прадпрыемстваў парушнне таксама выяўлена ў цэху забоя птушкі ў Александрыйскім — тут таксама вантробная палачка.
Цяпер да абодвух прадпрыемстваў будзе падвышаны рэжым лабараторнага кантролю, але пра адмову ад паставак прадукцыі пакуль гаворка не вядзецца.