У чарговым матчы Вышэйшай лігі беларускага міні-футболу аршанскі міні-футбольны клуб "Вітэн" нанёс разбуральную паразу светлагорскаму ЦКК. Супернік не здолеў супраціўляцца доўгі час і было з пачатку сустрэчы зразумела, што свайго чырвона-чорныя не ўпусцяць. Так і адбылося — перамога 7:1. У "Вітэна" стопрацэнтовы вынік пасля першых шасці тураў — 18 ачкоў з 18 магчымых!
А 18-га кастрычніка аршанцы згуляюць у Менску са "Сталіцай". Суперматч хаця б таму, што менчукі таксама маюць стопрацэнтовы вынік, як і аршанцы. Такім чынам, нехта з апанентаў упершыню страціць пункты ў гэтым чэмпіянаце, а нехта стане адзінаасобным лідарам. Калі, канешне, не будзе нічыйнага зыходу.