Матч з "Дняпром" склаўся для "Оршы" не так проста, як меркавалася. Мікалай Кітаёў адкрыў лік у першым тайме, але праз некалькі хвілінаў рагачоўцы зраўнялі лічбы на табло. "Дняпро" ў другім тайме практычна не пераходзіў цэнтр поля, сядзеўшы ля сваёй брамы. Аршанцы мелі колькі добрых момантаў, каб забіць, аднак гаспадары адбіліся. Нічыя 1:1.
Пасля 10 тураў "Орша" мае 24 балы, а "Жлобін", які напярэдадні саступіў дома "Віцебску-2" - 23 пункты. У наступным туры, які скончыць 1-е кола чэмпіянату, "Орша" прымае асноўнага канкурэнта - "Жлобін".