15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Эканоміка

Замест Пасада Дабраном

14.10.2020 13:36

4161 прагляд, 0 каментароў

У цэнтры горада з’явіцца крама крокавай даступнасці

Памяшканне крамы пра якое ідзе гаворка для Оршы знакамітае — гэта адна з нешматлікіх крамаў, якая акрамя сваёй афіцыйнай назвы мае яшчэ і мянушкі. Напрыклад «Пасад» — па назве крамы, якая тут прабыла вельмі доўга, «ветэранскі» — таму што ў свой час тут прадстаўляліся вялікія ільготы для ветэранаў Другой Сусветнай вайны. І — самая арыгінлаьная — «Спасібо Гітлеру», бо паводле легенды сам будынак будавалі палонныя немцы, а калісці крама ноччу гандлявала алкаголем, за што ёй і дзякавалі мясцовыя аматары «дагнацца».

Пасля закрыцця дзяржаўнага «Пасада», які незважаючы на розныя адміністратыўныя падтрымкі — той жа гандаль алкаголем у начны час — так і не стаў прыносіць прыстойныя прыбыткі, тут адчынілася крама якая гандлявала рознай гаспадарчай драбязой. Але і «драбяза» пратрымалася не доўга і крама зноў была зачыненая. Цяпер крамай на скрыжаванні Леніна і Камсамольскай будзе валодаць «Дабраном». Гандлёвая сетка пакуль не паведамляе ці будзе тут традыцыйны «Дабраном» ці дыскаўнтэр гэтай жа сеткі «Капеечка», але зараз у краме ва ўсю ідзе рамонт і ўжо набіраюцца работнікі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Замест Пасада Дабраном

У цэнтры горада з’явіцца крама крокавай даступнасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение