У вёсцы Свісцёлкі афіцыйна пражывае зараз амаль 170 жыхароў, праўда маецца шмат дачнікаў. І, канешне, вельмі добра калі ў вёсцы з'яўляюцца ўмовы жыцця не горш чым у горадзе. Напрыклад тратуары каля дарог. Але ў Свісцёлках нешта пайшло не так і ходнікі пачалі класці за вёскай...
Адна частка тратуара знаходзіцца на самым выездзе з вёскі ў поле. Тут няма асфальтаванай дарогі, але затое з'явіўся заліты бетонам тратуар. Магчыма тут прадугледжана будаўніцтва кароткай дарогі, але ніколі раней аўтадарогу не пачыналі будаваць з тратуара. Тым больш, што па такой дарозе цяжка раз'ехацца двум машынам, а тратуар па памеры прыблізна як трэцяя частка вясковай дарогі.
Другі кавалак тратуара яшчэ больш вясёлы - ён ідзе за вёскай проста па полі. Мы прайшліся па гэтай частцы тратуара і не знайшлі аніводнай каліткі, якая выходзіла б на тратуар - адпаведна і пешаходаў тут няма. Пры гэтым бетона ў сцяжынку па палях заліваецца не мала. На вока можна прыкінуь. што абодва ўчасткі сцежкі складаюць каля 800 метраў пры тым, што далёка не паўсюль дзе тратуары патрэбныя яны маюцца, нават у горадзе.
Мы не выключаем. што тут у будучым будзе нейкае будаўніцтва ці з'явіцца дарога, але чаму будаўніцтва пачынаецца з дарагой і нікому пакуль не патрэбнай пешаходнай зоны?