09:00

-0

6 м/с

999 гПа

12:00

+2

6 м/с

998 гПа

15:00

+3

6 м/с

996 гПа

18:00

+2

7 м/с

993 гПа

21:00

+1

9 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Ці будзе новы гандлёвы комплекс?

17.10.2020 14:59

5355 праглядаў, 1 каментар

Негатыўную рэакцыю ў сацыяльных сетках выклікала прапанова выканкаму пабудаваць новы будынак у цэнтры горада

Выканкам абвесціў грамадскія абмеркаванні па прапанове пабудаваць у цэнтры горада аднапавярховы гандлёвы будынак. Грамадскія абмеркаванні прадоўжацца да 31 кастрычніка - да гэтага часу можна падаваць свае прапановы па праэкце. Але ў сацыяльных сетках ужо ідзе актыўнае абмеркаванне гэтага пытання, прычым ідэя ўспрымаецца ў асноўным негатыўна.

Ідэя ініцятараў будаўніцтва ў тым, каб прыбудаваць да жылога дома па вуліцы Астроўскага 1 гандлёвы аднапавярховік. У ім размесцяцца банк і аптэка - паведамляе выканкам. Будынак будзе вуглавы і вуглом ён пройдзе ад названага дома Астроўскага 1 да заезду ў двор былога Трынітарскага манастыра дзе зараз знаходзіцца ЗАГС. Асноўны негатыў выклікае поўная не гарманічнасць новага будынка з будынкам былога манастыра, які лічыцца помнікам архітэктуры і будзе часткова прыкрыты банкам і аптэкай.

З іншага боку, новы будынак будзе гарманічна ўпісвацца ў такі ж новыя гандлёвыя будынкі на прыпынках цэнтра. Атрымліваецца, што ў цэнтры ствараецца новы ансамбль такіх гандлёвых аднапавярховікаў. кія аб'ектыўна падаюцца лішнімі на фоне старой забудовы. Хаця гэта, канешне, справа густа, але ж пакуль большасць людзей у інтэрнэце выказваецца супраць дысгармоніі ў цэнтры.

Выказаць свае прапановы па будынку ці супраць яго ўзвядзення так, каб вас пачулі і афіцыйна адказалі можна да 31 кастрычніка ў рабочы час ў 113 кабінеце выканкаму, або на электронны адрас выканкаму [email protected]. Пабачыць праэкт можна ў фае выканкаму да 21 кастрычніка.

Фота "Аршанская газета".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці будзе новы гандлёвы комплекс?

Негатыўную рэакцыю ў сацыяльных сетках выклікала прапанова выканкаму пабудаваць новы будынак у цэнтры горада

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение