Яўген Мазура працаваў у хакейным клубе "Лакаматыў" з самага пачатку яго існавання. Раней ён быў камерцыйным дырэктарам клуба, а апошнім часам выконваў абавязкі дырэктара.
Калі вядомыя спартоўцы пачалі выказвацца супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі выбараў, Яўген таксама далучыўся і падпісаў адкрыты ліст спартовых функцыянераў. У сувязі з гэтым подпісам на яго распачаўся ціск - патрабавалі адклікаць свой подпіс, на што Мазура не пагадзіўся.
На днях стала вядома, што кантракт з Яўгенам Мазура разарваны "па згодзе бакоў".
Да гэтага - як перад выбарамі, так і пасля іх - ад рэрэсій цярпелі некаторыя ўдзельнікі фан-сектару "Лакамытава": нехта арыштоўваўся, нехта пад час затрыманняў патрапляў пад катаванні ў Аршанскім ІЧУ.