У 7-м туры першынства краіны нарэшце настаў "момант Х", дзе дваім лідарам належала выявіць, хто з іх мацнейшы. І "Вітэн", і "Сталіца" выйгралі ўсе 6 матчаў на старце турніру, таму ў 7-м туры яны вызначалі, хто будзе адзінаасобным лідарам. Пэўную перавагу мела "Сталіца", бо матч праходзіў у Менску. Ва ўпартай першай палове быў толькі адзін мяч, і яго забіў аршанец Рось. А другі тайм стаў бенефісам не толькі Рося, але і ўсёй аршанскай каманды. Хэт-трык Рося і мяч Рагавіка за паўтары хвіліны да канца — пераканаўчая і безапеляцыйная вікторыя чырвона-чорных у гасцях над прамым канкурэнтам 4:0!
Цяпер у "Вітэна" 21 пункт з 21 магчымага. Наступны паядынак аршанцы правядуць у Барысаве 25-га кастрычніка.