Нажаль, па шмат якіх паказчыках гэта не развіццё, а, хутчэй, дэградацыя. Найбольш важныя паказчыкі працягваюць апускацца.
Напрыклад, у гэтым квартале назіралася назіраўся рост вытворчасці прамысловай прадукцыі - да 101,6% у параўнанні з папярэднім перыядам. Пры гэтым, запасы гатовай прадукцыі на складах - 108% адносна агульнай прадукцыяй якая выпускаецца аршанскімі прадпрыемствамі за месяц.
Назіраецца падзенне ў сельскагаспадрчай вытворчасці. Па коштах у другім квартале сяляне вырабілі 89,6% у параўнанні з другім кварталам мінулага году, пры тым, што кошты за год раслі.
На мяса жывёлаў здалі 87,5%. Малака выраблена 95%. Але адзначаецца рост пагалоўя кароваў, якія сёння растуць у гаспадарках - 103,2% - 12.695 галоў. А свінняў стала меньш - 89,1% - 85.973 галоў. Зменьшылася і колькасць кармоў да 72% адносна мінулага году.
Рэальны рост і повад для асцярожнага аптымізму даюць дадзеныя па запуску жылля, у другім квартале запушчана 121,8% квадратных метраў адносна таго ж перыяду 2013 года. Вырас і экспарт тавараў да 107,2%, праўда, яшчэ больш вырас імпарт - 122,3%, што, канешне, надалей стварае адмоўнае сальда знешняга гандлю на ўзроўні нашага рэгіёну. Экспарт паслугаў наадварот знізіўся - 87,4%, імпарт паслугаў вырас амаль удвая - 190,5%.
Вырасла колькасць стратных прадпрыемстваў. У мінулым годзе стратнымі былі 14,8% прадпрыемсьваў ад агульнай колькасці зарэгістраваных у Аршанскім раёне. У гэтым годзе іх ужо 17,6%. Праўда, сума стратаў зменьшылася да 82,4% у параўнанні з мінулым годам. У выніку чысты прыбытак усіх арганізацый нашага раёну стаў мінусавым -2.526 мільёнаў рублёў.
Выраслі і некаторыя запазычанасці - за энаргарэсурсы запазычынасць вырасла амаль у 4 разы. У мінулым годзе - 5.812 мільёнаў, у гэтым - 23.499 мільёнаў. Па падатках, зборах і сацыяльным страхаванні у мінулым годзе запазычанасць складала 11.123 мільёны, у гэтым годзе - 14.666 мільёнаў.
Сярэдні заробак у нашым рэгіёне да 500 рэспубліканскіх даляраў так і не дарастае - 4.720,4 тысяч рублёў у сярэднім за другі квартал. Гэта сума не дарастае не толькі да рэспубліканскага, але і да абласнога ўзроўню. У сярэднім па вобласці заробак склаў 4.837,5 тысяч рублёў.