Партал Tut.by пацікавіўся ў медыкаў пра сітуацыю вакол другой хвалі распаўсюду каранавіруса ў Віцебскай вобласці. На гэты раз медыкі ўжо не адмаўляюць наянаўсць сур’ёзных праблемаў вакол хваробы, хаця — як і вясной — дакладныя лічбы па рэгіёнах не публікуюцца ды і ўвогуле ёсць пытанні да статыстыкі захворванняў.
З важнага, што сказалі міністэрскія работнікі журналістам, што каля 20% усіх месцаў у бальніцах аддадзеныя ковідным пацыэнтам. У Аршанскім раёне захварэўшых лякуюць у Барані і пульманалогіі ў Оршы. У суседніх раёнах іх лякуюць у тэрапеўтычных і інфекцыйных аддзяленнях за выкл.чэннем Сененскага раёна. І парадка 30% захварэўшых па воблаці прыходзяцца на наш і Полацкі рэгіён.