Аршанскі "Вітэн" працягвае "збіраць скальпы" ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе. Напярэдадні аршанцы сустракаліся дома з "Лідай" — камандай-дэбютантам нацыянальнага першынства. Шанцаў у гасцей адпачатна было няшмат, "Ліда" не адносіцца да лідараў чэмпіянату, а "Вітэн" зараз лідзіруе. Як і належыць дружыне ў статусе фаварыта, чырвона-чорныя актыўна пачалі сустрэчу і ўжо пасля першага тайму вялі 7:0. Канчатковы лік 12:2.
"Вітэн" набраў 27 пунктаў з 27 магчымых на дадзены момант і пасля 9 тураў упэўнена ўзначальвае табліцу.
<iframe width="650" height="300" src="https://www.youtube.com/embed/CkawCdLm0m4" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>