"Цудоўная крама", якая знаходзіцца зараз на другім паверсе Молакава 5 застаецца на сваім адрасе толькі да 30 лістапада. Менавіта ў гэты дзень краме спаўняецца роўна год і сканчаецца дамова арэнды. У мінулым месяцы на краму пачаўся моцны ціск з боку сілавых структураў.
У краме прайшоў вобшук, былі канфіскаваныя дакуманты і рабочы ноўтбук, крама атрымала ўжо 3 штрафы за розныя дробныя парушэнні. Пазней вобшук прайшоў і дома ва ўладальнка крамы, рэдактара нашага сайта, Ігара Казмерчака. Па ўсёй краіне на допыты выклікаюць рамеснікаў, якія давалі свой тавар на рэалізацыю ў краму.
А на мінулым тыдні стала вядома, што краме не падоўжаць дамову арэнды і 30 лістапада яна павінна з'ехаць. З іншага боку на фоне ціску, праявілася неверагодная салідарнасць людзей. Продажы ў краме ад пачатку вобшукаў выраслі ў разы. Сёння краме не даводзіцца шукаць памяшканне - яе запрашаюць да сябе і на дадзены момант ёсць ужо, прынамсі, 5 варыянтаў памяшканнў куды "Цудоўная крама" можа пераехаць, некаторыя з іх. нават, бясплатныя. 1 снежня "Цудоўная крама" плануе адчыніцца ў новым памяшканні, але што гэта будзе за памяшканне абяццаюць абвесціць за дзень да адкрыцця.