У сіня-белых жахлівая серыя з 6 запар паразаў. Але большасць каманд, якім прайгралі аршанцы, адносіліся да верхняй часткі табліцы. Зараз у суперніках сціплая "Хваля", якая на 10-м месцы, аршанцы на 11-м радку. Нагадаем, аршанцаў узначаліў Мікалай Бранфілаў, але і пры ім два матчы аршанцы прайгралі.
Паводле інфармацыі блога "Аршанскія стартаўцы", суботні паядынак стане 26-м у супрацьстаянні аршанцаў з пінчукамі. Раней аршанцы святкавалі 8 перамог, у тым ліку ў першым коле сёлетняга сезону (3:2), 14 разоў прайгралі, яшчэ 3 матчы завяршыліся ўнічыю.
Новае спатканне "Оршы" з "Хваляй" адбудзецца 7 лістапада на Гарадскім стадыёне Оршы. Пачатак а 15:15.