Да апошняга аршанскі "Дарожнік-Мясакамбінат" прэтэндаваў на медалі чэмпіянату Віцебскай вобласці. Аднак у канцы турніру здаў пазіцыі. Хаця складана назваць няздачай хатнюю нічыю з віцебскім "Газавіком", які ў выніку набраў неабходнае ачко дзеля заваявання чэмпіёнскага тытулу. Матч завяршыўся 2:2. А вось потым аршанцы адправіліся ў Гарадок сустракацца з мясцовым калектывам. Аршанцы саступілі 0:2, гарадокскія футбалісты сталі бронзавымі прызёрамі, а "Дарожнік-Мясакамбінат" у выніку заняў апошняе месца ў фінальным этапе.
А вось як размеркаваліся месцы каманд, якія месцяцца блізка да Аршаншчыны. "Сянно" стала 7-м, на 10-й пазіцыі талачынская "Ніва", а дубровенскі "Дняпро" фінішаваў 11-м.