У Сербіі скончыўся чэмпіянат свету па самба. Аршанец Уладзіслаў Саяпін выступіў у катэгорыі да 68 кг. Беларус дайшоў да фіналу, але там прайграў вырашальную схватку Мікіту Кляцкову з Расеі. Бронзавыя медалі дасталіся італьянцу Галб'яці і балгарыну Ангелаву.
Усяго ў медальным заліку першае месца заняла Расея. Наша краіна стала 2-й, а замкнула тройку Украіна. Беларусы заваявалі 13 медалёў, 3 залатых, па 5 срэбных і бронзавых.