У сераду 18 лістапада, з 7:30 перасталі хадзіць цягнікі ў бок Оршы. Прычына — рамонт моста паміж станцыямі Жодзіна і Чырвоны Сцяг (пасёлак Кастрычніцкі). Па гэтым перагоне (12 кіламетраў) рух будзе закрыты цалкам. Адновіцца рух праз суткі, ў 7:30 раніцы чацвярга 19 лістапада.
У сераду знятыя наступныя цягнікі, паведамляе БЧ:
№703/704 Віцебск–Мінск–Віцебск;
№711 Віцебск–Мінск;
№713/714 Віцебск–Мінск–Віцебск;
№762/761 Мінск–Орша–Мінск;
№764/763 Мінск–Орша–Мінск;
№766/765 Мінск–Орша–Мінск;
№768/767 Мінск–Орша–Мінск.
Таксама ў міжрэгіянальных зносінах эканомкласа адмяняюцца:
цягнік №633/634 Орша–Камунары–Орша з групай вагонаў Гродна–Орша–Камунары, адпраўленнем з Гродна 17 і 18.11.2020, з Оршы і Камунар 18 і 19.11.2020;
прычапная група вагонаў Гродна–Камунары–Гродна ў складзе цягнікоў №624/633–634/623 адпраўленнем з Гродна 17 і 18.11.2020 з Камунар 18 і 19.11.2020.
Акрамя таго цягнік №680 Гродна–Віцебск 18.11.2020 прызначаны ў зносінах Гродна–Мінск, а цягнік №679 Віцебск–Гродна 19.11.2020 прызначаны ў зносінах Мінск–Гродна.
Звяртаем увагу, што скразны рух цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паміж станцыямі Жодзіна і Чырвоны Сцяг у перыяд правядзення рамонтных работ з 07.30 18 лістапада 2020г. да 07.30 19 лістапада 2020г. ажыццяўляцца не будзе.
Цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа адпраўленнем з Мінска ў перыяд вытворчасці работ будуць рухацца да станцыі Чырвоны Сцяг і назад.
Цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа адпраўленнем са станцый Орша і Барысаў будуць рухацца да станцыі Жодзіна і назад.
Перавозка пасажыраў цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа паміж станцыямі Жодзіна і Чырвоны Сцяг будзе ажыццяўляцца аўтобусамі па чыгуначных білетах з прыпынкамі па патрабаванні каля прыпыначных пунктаў Жодзіна Паўднёвае і Барсукі.