Не сканчаецца пераможная серыя аршанскага "Вітэна" ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе. Напярэдадні "чырвона-чорныя" сустракаліся на сваёй пляцоўцы з гомельскім ВРЗ і працягнулі пераможную серыю да 10 матчаў! На дадзены момнат "Вітэн" выйграў усе паядынкі нацыянальнага першынства і пераканаўча займае першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце.
У матчы з ВРЗ гомельскія госці змаглі адказаць на мячы Рося і Яроміна толькі голам за некалькі секунд да фінальнай сірэны. Перамога 2:1 пасля нулёў у першым тайме.
Цяпер аршанцы рыхтуюцца да матчу Лігі чэмпіёнаў. Ён адбудзецца ў суботу ў Магілёве. Асобны анонс сустрэчы чакайце на нашым сайце пазней.