12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Балахон з БЧБ-сцягам

24.11.2020 21:12

3997 праглядаў, 0 каментароў

Аршанцы «затролілі» Лукашэнку: на вуліцах горада можна пабачыць людзей з яго партрэтам падчас першай прысягі.

Як шырока вядома, сваю першую прысягу пасля перамогі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка прыносіў на Канстытуцыі, яшчэ не змененай ім на незаконна прызначаным рэферэндуме, і пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам. Пазбегнуўшы вельмі магчымага ў першыя гады прэзідэнства імпічменту, Лукашэнка асмялеў, стары Вярхоўны Савет быў распушчаны, а дэпутаты апазіцыі, якія найбольш зацята выступалі супраць, на іх думку, пачатку дыктатуры, былі збітыя невядомымі ў будынку Парламента падчас галадоўкі. Неўзабаве Беларусь пазбавілася на афіцыйным узроўні нацыянальных сімвалаў, пра вяртанне якіх дзесяцігоддзямі ва ўмовах татальнай няволі марылі беларускія патрыёты. Сімволіка была зменена на постсавецкія чырвона-зялёныя сімвалы, якія толькі ў асобных элементах змяніліся ў параўнанні з перыядам Савецкай Беларусі.

Але, як паказалі падзеі 2020 года, беларусы не забылі нацыянальныя сімвалы свайго народа і ўсё актыўней і шырэй карыстаюцца імі на вуліцах. У Оршы рэгулярна адбываюцца вывешванні сцягоў ці малююцца графіці патрыятычнага зместу, з бел-чырвона-белым сцягам або гербам "Пагоня". Міліцыі не ўдаецца спыніць акцыі, нягледзячы на пагрозы завядзення нават крымінальных спраў за звычайныя надпісы. Ёсць і аршанцы, якія проста носяць БЧБ-значкі на адзенні ці стужкі нацыянальных колераў на заплечніках. Таксама ў Оршы былі заўважаны кофты з патрэтам... Лукашэнкі. Гэта афіцыйны здымак з прысягі пасля першых выйграных выбараў, дарэчы, адзіных, якія прызнала сусветная супольнасць і ўсе палітычныя сілы Беларусі. Паводле слоў арганізатараў у інтэрнэце, яны хочуць нагадаць Лукашэнку, пад якімі сімваламі ён, яшчэ малады, прысягаў на вернасць Беларусі і яе народу. Цяпер жа Лукашэнка ўжо шмат гадоў называе сімволіку "фашысцкай", а рэжымныя гісторыкі пішуць тэксты пра нібыта неўласцівасць гэтай сімволікі беларускаму народу.

Куртку з фатаграфіяй Лукашэнкі знайшлі і ў Гародні. Падобна, пачаўся беларускі флэшмоб

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Балахон з БЧБ-сцягам

Аршанцы «затролілі» Лукашэнку: на вуліцах горада можна пабачыць людзей з яго партрэтам падчас першай прысягі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение