Напярэдадні мы пісалі пра тое, што аршанскі мастак, які ўжо шмат гадоў жыве ў Менску, але не кідае дзейнасці, звязанай з Оршай, Мікола Купава знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Натуральна, адразу ж узнікла моцнае хваляванне за здароўе спадара Міколы, паколькі людзьмі ў такім веку (Купаву 74 гады) каронавірус пераносіцца вельмі цяжка. Але, на шчасце, цяпер стан мастака ўжо лепшы.
«Ужо каторы дзень няма тэмпературы, то бок цяпер ужо лепш. У Аксакаўшчыну прыехалі толькі пазаўчора, мяркую, што тут буду дні чатыры. У першыя дні дома была тэмпература, потым ляжаў тыдзень у больніцы, цяпер нармальна», – кажа Мікола Купава, яго словы прыводзіць "Радыё Свабода".