У адрозненні ад Араншчыны, у гэтых райнах не назіраўся рост прамысловай вытворчасці. У Талачынскім аб'ём вытворчасці зменьшыўся да 91,7% на Дубровеншчыне да 98,9%. На складах Дубровеншчыны знаходзіцца 19,3% не прададзеных тавараў ад агульнай колькасці выпускаемых за месяц. У мінулым годзе на складах было 47,2% тавараў. На Талачыншчыне на складах 164,7% прадукцыі ў мінулым годзе было 160%.
Падзенне вытворчасці ішло не толькі ў прамысловасці, але і ў сельскай гаспадарцы. Па коштах у Дубровенскім раёне сельскагаспадарчай прадукцыі выраблена 72,3% ад мінулага году, а ў Талачынскім 50,1%. На мяса здадзена быдла і птушкі ў Дубровенскім раёне 42,9%, у Талачынскім - 29,7% ад такога ж перыяду мінулага году. Малака здадзена ў Дубровенскім раёне 90,8%, у Талачынскім - 75,1%.
Вялікая розніца ў лічбах уводу ў эксплуатацю жылля. На Дубровеншчыне пабудавана 34,6% ад пабудаванага ў мінулым годзе. У Талачынскім наадварот будаўніцтва пайшло ў плюс - 126,8%. Колькасць стратных прадпрыемстваў павялічылася ў Талачынскім раёне. Калі ў мінулым годзе са стратамі працавалі 20,6% прадпрыемстваў ад агульнай колькасці ў рэгіёне, то ў гэтым годзе колькасць стартных арганізацый - 35,3%. А па суме страты павялічыліся да 109% і агулам па раёне чысты прыбытак прадпрыемстваў склаў мінус 1.803 мільёны рублёў. На Дубровеншчыне колькасць стратных прадпрыемстваў не павялічылася - 20% як у мінулым, так і ў гэтым годзе. Але вырасла сума стратаў да 106,4%. Пры гэтым, агулам па раёне ў адрозненні ад Аршаншчыны і Талачыншчыны тут прадпрыемтсвы спрацавалі ў агульны плюс, хаця і не вялікі 4.362 мільёны рублёў чыстага прыбытку за квартал.
Растуць і запазычанасці. За энэргарэсурсы запазычанасць вырасла ў Талачынскім раёне амаль ўдвая: 1 студзеня 2014 года запазычанасць складала 2.596 мільёнаў, па стане на 1 красавіка - 4.932. На Дубровеншчыне рост не такі вялікі - 1 студзеня было 1.923 мільёнаў рублёў, 1 красавіка 2.129. Запазычанасць па падатках, зборах і сацыяльным забеспячэнне па Талачыншчыне была 4.365 (студзень), стала 6.066 мільёнаў. Па Дубровеншчыне падатковыя запазычанасці ў студзені складалі 1.087 мільёны, а ў красавіку 1.481 мільён.
Сярэднія заробкі ў Талачынскім раёне 3.903,9 тысяч рублёў, у Дубровенскім 3.878 тысячы.