З буйным лікам аршанскі "Вітэн" святкаваў перамогу над балгарскім чэмпіёнам "Чэрно Морэ" з Варны. Чырвона-чорныя знялі ўсе пытанні пра пераможцу сустрэчы яшчэ ў першай палове, калі вялі 5:0. У другім тайме тэмп забівання галоў ужо не быў такім імклівым. Перамога 7:0, ажно чатыры мячы забіў Козел. Дубль Пераміціна, яшчэ адзін мяч правёў Рагавік. За ўвесь матч аршанцы нанеслі па браме балгараў 74 удары, 38 з якіх трапілі ў створ! Такое рэдка пабачыш нават у чэмпіянаце Беларусі, не тое што на міжнародным узроўні.
Пераможны паядынак "Вітэна", які адбыўся ў Магілёве без гледачоў, можна паглядзець у запісу.
<iframe width="600" height="400" src="https://www.youtube.com/embed/aURNvB3vmRA" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>
З-за каронавірусных абмежаванняў розыгрыш атрымаў некалькі змяненняў, у выніку чаго пераможца вызначаўся ў адным матчы. "Вітэн" прайшоў у другі этап, лёсаванне якога пройдзе 5 снежня.