Хаця зараз і халоднае надвор'е, многіх яно радуе: мароз і сонца, дзень цудоўны, як пісаў класік. І як гавораць сіноптыкі, у Оршы такое надвор'е будзе яшчэ палову тыдні. Ужо вечарам у сераду неба зацягнецца ваблокамі, а надвор'е застанецца такім жа халодным - да мінус 6 градусаў.
У канцы тыдня воблачнасць паўплывае на тэмпературу - надвор'е стане крыху лагоднейшым, у пятніцу можа быць, нават, плюсавая тэмпература. З'явяцца і ападкі, якіх пакуль малавата - раніца пятніцы чакаецца снежнай, але напрацягу дня з падвышэннем тэмпературы снег будзе макрэць і пад вечара можа пераўтварыцца ў дождж. Яшчэ крыху снега, магчыма і завіруха будзе ў суботу. А ў нядзелю пры тэмпературы каля 0 градусаў, снег зноў стане мокрым.