Адзін з прэзідэнцкіх самалётаў 7 снежня прыляцеў у Балбасава. Яго прызямленне засняў на відэа мясцовы жыхар - паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска". Праўда ў Балабасава самалёт прабыў усяго крыху больш за 30 хвілін, а потым паляцеў назад у Мінск. Дакладна вядома, што самога Лукашэнкі на боце не было - у гэты час ён праводзіў нараду ў Мінску. Для чаго тады самалёт рабіў такі манеўр не зразумела.
Дададзім, што Лукашэнка ці не адзіны кіраўнік краіны ў свеце ў якога не адзін, а два афіцыйных самалёты пры тым, што за мяжу ён амаль не лятае - мала хто з лідараў краінаў хоча з ім сустракацца. Самалёт, які заўважылі над Балбасава - гэта той які раней належыў кіраўніку Туркменістана Ниязаву і быў выкуплены Беларуссю ў 2012 годзе.