00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Юбілей Магдэбурскага права

14.12.2020 07:41

2568 праглядаў, 0 каментароў

13 снежня споўнілася 400 гадоў, як Оршы было дадзена важнае права на самакіраванне.

Права на самакіраванне з'яўлялася важным і неад'емным для свайго часу, каб горад самастойна развіваўся і існаваў, мог абараняцца, а яго ўлады мелі неабходныя паўнамоцтвы. Прывілей на наданне Магдэбургскага права, якое называецца так у гонар горада Магдэбург у Нямеччыне, дзе й было запачаткавана, Оршы надаў кароль польскі, вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза. У 1609 і 1611 гадах ён наведваў Оршу падчас запеклай вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, адной з самых крывавых войнаў супраць усходніх суседзяў, якія стагоддзямі марылі заваяваць нашы землі і ператварыць іх у цалкам падначаленыя маскоўскаму цару вотчыны. Дарэчы, у суседняй Расеі гарады адвеку былі пазбаўленыя нейкіх правоў на самакіраванне, калі не лічыць Ноўгарад, Пскоў да іх заваявання Масоўскай дзяржавай.

Менавіта кароль Жыгімонт ІІІ Ваза 13 снежня 1620 года падпісаў прывілей на наданне Оршы Магдэбургскага права. Тады ж атрымалі аршанцы і герб горада, які ўдалося вярнуць некалькі год таму. Падчас знаходжання горада ў складзе Расейскай імперыі, а затым СССР у Оршы былі два іншыя гербы, якія навязваліся гораду "ў піку" гістарычнаму.

Сёння беларускія гарады пазбаўлены неабходнай самастойнасці. Толькі зусім дробная частка пытанняў сапраўды вырашаецца ў горадзе без усялякіх "узгадненняў" ды "ўхвалаў" з боку абласных і цэнтральных уладаў. Аршанцы не выбіраюць кіраўніка горада, ён прызначаецца зверху. Гараджане маюць вельмі слабы ўплыў на тое, што дзеецца ў горадзе. Але ёсць прыемныя выключэнні, у выпадку, калі людзі масава яднаюцца і даюць гучны голас супраць сумнеўных архітэктурных праектаў, як напярэдадні здарылася з участкам у цэнтры Оршы.

400 гадоў ад надання Оршы важнага права — дата, якая чарговы раз нагадвае аршанцам, як важна змагацца за права на самакіраванне і сапраўды быць гаспадарамі у сваім горадзе.

Сёлета ў ліпені нас пакінуў Юры Нагорны — чалавек, які доўгія гады займаўся пытаннямі гарадскога самакіравання, былы мэр Барані. Ён лічыў, што толькі шырокае права на самакіраванне адкрые гарадам Беларусі шлях да прагрэсу. Узгадайма яго памяць, адзначаючы важны юбілей Магдэбургскага права Оршы!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Юбілей Магдэбурскага права

13 снежня споўнілася 400 гадоў, як Оршы было дадзена важнае права на самакіраванне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение