На сваёй пляцоўцы "Кацюша" нечакана саступіла "ЦАР-Прыбужжа-Вікторыя" 0:3 (23:25 19:25 22:25). Прычым па зоду матчу неаднаразова аршанкі вялі, прычым з вялікай перавагай, але шторазу ўпускалі ініцыятыву, чым карысталіся суперніцы і выдавалі працяглыя серыі з выйграных розыгрышаў.
На жаль, нашай каманзе далей будзе ўсё складаней — у календары застаюцца амаль спрэс матчы ў гасцях, — адзначае тэлеграм-канал "Радыё Аршыца". За павышэнне ў стыкавых матчах з камандай дывізіёну А будзе гуляць толькі пераможца групы, а шанцаў на гэта ў "Кацюшы" засталося няшмат.