Пару год таму ў самым цэнтры Оршы на месцы былой аўтастанцыі распачалося будаўніцтва. Яно адразу прыцягнула ўвагу аршанцаў, бо на цэнтрыльным пустыры (пешаходная зона каля выканкаму) яно заняло вялікую плошчу. Паводле пашпарту аб'екта у гэтым даволі арыгінальным будынку мусіла размесціцца кавярня.
Нарэшце будынак гатовы, але пакуль тут адчынілася не кавярня, а крама вопраткі і рознай іншай швейнай прадукцыі. Праўда назва ў крамы больш падыходзячая для кавярні: "Сонца Усходу".