Яшчэ з ночы ў Оршы пачала фармавацца мацнейшая галаледзіца. Да раніцы яна ўсталявалася па ўсім раёне. І калі дарогі машыны трохі "разбілі", пераўтварыўшы лёд у суцэльнае балота, то на пешаходных сцежках прайсці амаль не магчыма.
Для машынаў найбольш небяспечныя ўчасткі ў дварах дамоў і на дарогах за горадам. Да нас ужо паступаюць паведамленні пра аварыі у бліжэйшых суседніх раёнах, а таксама пра спазненні прыгарадных аўтобусаў з-за сітуацыі на дарогах.