Адна са сфераў, па якіх ударыла непагадзь першых дзён пасля Каляд, — чыгунка. Пацярпелі як таварныя, так і пасажырскія перавозкі. Мы ўжо паведамлялі аб паваленых дрэвах па шляху руху вагонаў пад Багушэўскам. Па нашай інфармацыі, адразу некалькі цягнікоў віцебскага, менскага, магілёўскага напрамкаў спазніліся напярэдадні да месцаў прызначэння ў Оршу або з Оршы з-за абледзянення дроту і іншых сродкаў чыгуначнай інфраструктуры.
Спазняліся як дызелі, так і цягнікі. Усё гэта выклікана надвор’ем, якое працягвае турбаваць людзей то раптоўным абледзяненнем, то мокрым снегам, то дажджом. Беларуская чыгунка прынесла пасажырам прабачэнні ў сувязі з невыкананнем графіка многімі цягнікамі. Па словах прэс-службы ведамства, робіцца ўсё магчымае, каб мінімізаваць страты ад неспрыяльнага надвор’я.
«У перыяд
Беларускай чыгункай аператыўна прымаюцца неабходныя захады па ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхіі і аднаўленні графіку руху цягнікоў. Да работаў прыцягнутыя 18 адзінак спецыяльнай тэхнікі, больш за 200 працаўнікоў БЧ».
Варта спадзявацца, што прынятыя захады змогуць дапамагчы, і ўсе людзі паспеюць у патрэбныя гарады і вёскі да сустрэчы Новага году.