yfДрэннае надвор'е нанесла шкоду шэрагу населеных пунктаў Аршаншчыны. Паваленыя дрэвы пад Багушэўскам, абарваныя драты. Паводле інфармацыі чытачоў, у вёсках Межава і Рамальдава Аршанскага раёну ўжо трэці дзень няма электрычнасці. З-за галалёдзіцы драты электраперадач застыглі, у выніку чаго адбылася аварыя.
А што ж энергетыкі? Як адказалі рэдакцыі Orsha.eu ў службе "Віцебскэнерга", там у курсе праблем і кажуць, што ідзе ліквідацыя праблем. Асноўнымі прычынамі перабояў або знікнення электрычнасці, акрамя абледзянення ЛЭП, з'яўляюцца падвышаная ветравая нагрузка, падзенне галінаў і дрэў, пашкоджанне апор і абрывы правадоў ЛЭП. Аднаўленчыя работы вядуцца. На пытанне, калі праблемы будуць ліквідаваныя, канкрэтнага адказу не паступіла, бо аварыйныя службы маюць шмат плошчаў для працы з няспраўнасцямі.
На жаль, магчыма, што шэраг жыхароў Аршанскага раёна сустрэне новы, 2021 год без святла. Каб людзі ў праблемных рэгіёнах перажылі цяжкія дні з меншымі праблемамі, просім аршанцаў і жыхароў раёна, якія маюць асабісты транспарт, па магчымасці дапамагчы тым, каму зараз няпроста.